Супрацоўнікі тэлеканала «Белсат» 28 жніўня былі эвакуаваныя з-за выяўленага каля будынка рэдакцыі ў Варшаве снарада часоў Другой сусветнай вайны.

«Амаль дзвюхтонны снарад знойдзены падчас будаўніцтва другой лініі метро, — гаворыцца ў паведамленні тэлеканала. — З прылеглых будынкаў эвакуавалі каля трох тысяч чалавек, у тым ліку работнікаў «Белсата».

Мяркуецца, што гэта снарад ад самаходнай марціры «Карл», адна з якіх вяла агонь у паўстаўшай Варшаве ў 1944 годзе. Усяго было створана толькі шэсць такіх машын, кожная магла страляць снарадамі вагой да чатырох тон.

У сувязі з эвакуацыяй персаналу «Белсат» вечарам 28 жніўня не трансляваў інфармацыйныя праграмы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?