Пасля перанесенай аперацыі на каленным суставе яму пакуль нельга выходзіць на лёд, каб не ўпасці, паведаміў ён журналістам 14 кастрычніка падчас першай трэніроўкі пад кіраўніцтвам в.а. галоўнага трэнера Аляксандра Андрыеўскага.63-гадовы чэшскі хакейны спецыяліст Марэк Сікора не пагадзіўся зноў узначаліць мінскае «Дынама» па медыцынскіх паказаннях.
Андрыеўскі змяніў накіраванага ў адстаўку фіна Кары Хейкіля, а Сікора будзе
«Я імкнуўся жыць цывільным жыццём. Я ўжо не хацеў, шчыра кажчы, вяртацца ў хакей.Але патэлефанаваў Юрый Фёдаравіч Бародзіч (старшыня назіральнага савета «Дынама»), што тут трэнер заканчвае, калі можна дапамагчы, добра гулялі [у мінулым сезоне]. Я сказаў першы раз «не». Ён патэлефанаваў яшчэ раз, сказаў, можа, як кансультант, усё ведаеце, уся засталася на сваім месцы каманда практычна, дапамажыце, удзельнічайце. Я сказаў «добра», — паведаміў Сікора.
Паводле яго слоў, першы раз Бародзіч патэлефанаваў 10 кастрычніка, паміж матчамі «Дынама» ў Рызе і Данецку, калі камандай яшчэ кіраваў Хейкіля.На прамое пытанне журналістаў, ці прапаноўваў суразмоўца пасаду галоўнага трэнера, чэшскі спецыяліст адказаў: «Ох… Ну, магчыма. Я дакладна не ўспомню тую першую размову. Ведаеце, у чым праблема? Пакуль на лёд нельга — у гэтым праблема. Я сказаў: калі галоўны трэнер, яму трэба на лёдзе быць, а не за бортам. Таму рашэнне спекуляцыйнае крышку. Паглядзім, што будзе».
Сікора зазначыў, што ў гэтым сезоне поўнасцю не бачыў ніводнага матча «Дынама» — толькі відэа галявых момантаў. Найбліжэйшы матч з «Віцязем» 17 кастрычніка ён мае намер паглядзець «як балельшчык, з вышыні, каб бачыць гульцоў, новых гульцоў, хуткасці, большасць, гульню ў меншасці, а пасля гэтага канкрэтна дамовіцца аб супрацоўніцтве, што зрабіць, як дапамагаць».
На пытанне, як прыняла яго каманда, Сікора са смехам адказаў: «Усе ўсміхаліся».
Трэнер лічыць наіўным сцвярджаць, што з яго прыходам «усё будзе добра», бо наперадзе шмат працы.
0
0
0
0
0
0