31.08.2007 / 14:58

Едзем да Вільярэалу 3

Сёньня вызначыўся супернік БАТЭ ў Кубку УЭФА.

Сёньня ў Манака прайшло лёсаваньне першага раўнду Кубку ЎЭФА.

Барысаўскі БАТЭ, які вылецеў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, сустрэнецца з гішпанскім «Вільярэалам». Першая гульня адбудзецца 20 верасьня на хатнім стадыёне клюбу «Эль-Мадрыгал». Праз два тыдні каманды пераедуць у Беларусь, пакуль незразумела, ці яны будуць гуляць у Менску, ці ў Барысаве.

Клюб «Вільярэал». Паўтара году таму дайшоў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе саступіў «Арсэналу». Сёлета ў чэмпіянаце краіны яны сыгралі толькі адзін матч, у якім разграмілі «Валенсію» — 3:0. У нядзелю гуляюць з мадрыдзкім «Рэалам». За «Вільярэал» гуляюць такія зоркі сусьветнага футболу, як Хуан Рыкельме, Ён‑Даль Томасан, Рабэр Пірэс, Ніхат. У камандзе багата гульцоў з Паўднёвай Амэрыкі, а трэніруе клюб вядомы чылійскі спэцыліст Мануэль Пэлегрыні. Вясёлы футбол забясьпечаны.

З камандамі з Гішпаніі беларусы гулялі ў далёкім 1988 г. Менскае «Дынама» ў 1/8 фіналу Кубку кубкаў перамагло «Рэал Сасьедад» (Сан‑Сэбасьцян).

ЗП

0
Балельшчык / Адказаць
02.09.2007 / 01:48
Менскае "Дынама" гуляла з "Рэал Сасьедад" у 1987 годзе! Будзьце больш дакладнымi, калi ласка! А увогуле чакаюцца цiкавыя матчы
0
ПП / Адказаць
02.09.2007 / 08:47
А ЗП - гэта Зьміцер Панкавец ці Зянон Пазьняк? :)
0
Football / Адказаць
20.09.2007 / 19:40
А што узгадваць ранейшае? У нас цяпер усё новае, прагрэсiйнае, новы футбольны сымбаль -БАТЭ Мячоу 5 не "уляцяць" у Гiшпанii, лiчы за посьпех)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру