Паводле падлікаў Белстата,

сярэдні заробак у Беларусі па стане на кастрычнік склаў 5 477 600 рублёў. Гэта $599 у эквіваленце.

За месяц ён вырас на 100 тысяч рублёў, аднак праз плаўную дэвальвацыю нацыянальнай валюты прырост заробку ў далярах склаў толькі $4.

Гэта «брудны» заробак, да сплаты падаткаў. На рукі ж сярэдні беларус атрымлівае $521.

Кастрычніцкія лічбы не самыя высокія. Сёлета ў ліпені-жніўні заробкі «бруднымі» сягалі $620.

Заробак у сталіцы значна вышэйшы. У кастрычніку, паводле Белстата, ён дасягнуў $777, аднак $100 даводзіцца вяртаць дзяржаве ў якасці падаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?