16.02.2014 / 12:08

«Хопіць карміць…»: якія беларускія рэгіёны атрымліваюць найбольш датацый? 11

У любой краіне свету рэгіёны развіваюцца нераўнамерна. Дзесьці пашчасціла з карыснымі выкапнямі, а недзе нічога, апроч гор, і не ўбачыш. Жыхары больш багатых наракаюць на бяднейшых, маўляў, даводзіцца ўтрымліваць іх за свой кошт. Але выплата датацый — практыка, прынятая ў большасці краін свету.

Напрыклад, у суседняй Украіне летась на самаакупасці былі толькі шэсць абласцей з 24. Астатнія, у тым ліку, дарэчы, і Данецкая, існуюць за кошт дапамогі больш багатых рэгіёнаў.

У Расіі праблема яшчэ больш абвостраная. Некалькі гадоў таму выдаткі з бюджэту на аднаго жыхара Чачні перавышалі выдаткі на астатніх грамадзян у дзевяць разоў!

Ці існуе падобная сітуацыя ў Беларусі? Для аналізу мы ўзялі леташні рэспубліканскі бюджэт. Ён пераглядаўся некалькі разоў, каб усё ж звесці прыбыткі з выдаткамі. У дакуменце прапісаны памер датацый, якія выдзяляюцца кожнай з абласцей.

Агулам гэта $3,5 мільярда — больш за чвэрць усяго бюджэту краіны. Як іх дзеляць? Падрабязны адказ на пытанне трэба шукаць у абласных бюджэтах. Можна канстатаваць, што без прамых уліванняў абыходзяцца толькі тры раёны — Мінскі, Гродзенскі і Салігорскі.

Аднак існуюць і іншыя віды рэспубліканскай дапамогі, так званыя субвенцыі. Гэта мэтавыя субсідыі. Напрыклад, $350 мільёнаў выдзяляюцца на пераадольванне наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Дзве траціны ад гэтай сумы забірае сабе Гомельшчына.

Асобным артыкулам ідзе размеркаванне сродкаў на кампенсацыю падаражання калійных угнаенняў. Апроч таго, грошы выдзяляюцца на будаўніцтва жылля па чэках, газіфікацыю, дапамогу сельскай гаспадарцы…

У бюджэтах большасці абласцей не ўдакладняецца, як размяркоўваюцца гэтыя дробныя выдаткі па канкрэтных раёнах. Таму мы ўлічылі прамыя датацыі, чарнобыльскую дапамогу, калійную «кампенсацыю» і надзвычай любімыя чыноўнікамі «іншыя плацяжы».

Але выкарыстоўваць абсалютныя лічбы некарэктна — паўпустую Расоншчыну складана параўнаць са шчыльна заселеным Мінскім раёнам. Таму мы параўноўваем агульны аб’ём датацый у пераліку на аднаго жыхара.

Найбольшую дапамогу атрымліваюць малыя раёны Магілёўшчыны і Гомельшчыны. У Дрыбінскім раёне — рэкардсмене — датацыі з субвенцыямі дасягаюць $1209 на чалавека за год.

У Брагінскім і Краснапольскім раёнах дапамога фактычна такая самая. З рэгіёнаў Заходняй Беларусі на бюджэтнай «ігле» летась апынуліся толькі Свіслацкі (103-е месца) і Ляхавіцкі (113-е) раёны.

Найменшую агульную дапамогу атрымліваюць раёны Міншчыны.

З топ-7 пазіцый у рэйтынгу выключэннем выглядае толькі Гродзенскі раён (разам з Гародняй). Астатнія месцы размеркаваліся паміж рэгіёнамі Мінскай вобласці. Маладзечанскі, Смалявіцкі (разам з Жодзіна), Барысаўскі, Дзяржынскі, Салігорскі і Мінскі раёны бяруць з бюджэту найменш.

А што ж сталіца? Мінскі бюджэт прамых датацый зверху не атрымлівае, астатняя дапамога невялікая. Нешта за Чарнобыль, нешта на будаўніцтва транспартнай інфраструктуры — агулам $35 мільёнаў. Але пры гэтым сталіца яшчэ і сама ахвяруе ў рэспубліканскі бюджэт. Летась, напрыклад, у Мінска «папрасілі» пакласці ў агульную касу каля $605 мільёнаў.

Датацыі па раёнах Беларусі*

Раён

Датацыі + субвенцыі (у далярах)

Насельніцтва раёна

Датацыі на чалавека

1

Мінскі

5 164 252

178 736

29

2

Салігорскі

5 212 230

134 815

39

3

Дзяржынскі

3 506 462

62 398

56

4

Гродзенскі

24 225 761

405 741

60

5

Барысаўскі

21 180 768

183 870

115

6

Смалявіцкі

13 420 776

106 597

126

7

Маладзечанскі

19 672 977

136 342

144

8

Гомельскі

105 671 400

588 790

179

9

Лідскі

28 033 371

132 836

211

10

Полацкі

47 145 676

216 539

218

11

Магілёўскі

92 131 425

410 659

224

12

Віцебскі

91 638 458

407 373

225

13

Мазырскі

30 206 923

130 638

231

14

Светлагорскі

22 094 115

86 213

256

15

Слуцкі

25 161 126

92 569

272

16

Аршанскі

49 311 485

159 177

310

17

Ваўкавыскі

23 151 235

71 917

322

18

Нясвіжскі

12 887 920

39 497

326

19

Бабруйскі

77 966 532

235 737

331

20

Пінскі

61 169 727

183 876

333

21

Баранавіцкі

71 166 692

210 333

338

22

Чашніцкі

12 104 432

32 295

375

23

Пухавіцкі

25 217 331

66 333

380

24

Кобрынскі

32 927 318

86 107

382

25

Бярозаўскі

24 803 587

64 572

384

26

Асіповіцкі

19 093 459

49 229

388

27

Рэчыцкі

39 362 079

100 677

391

28

Лунінецкі

27 323 002

69 487

393

29

Жлобінскі

41 879 394

102 136

410

30

Камянецкі

15 086 094

36 653

412

31

Лагойскі

14 487 921

35 130

412

32

Ашмянскі

12 989 283

31 331

415

33

Пастаўскі

15 795 881

37 397

422

34

Пружанскі

21 163 630

49 459

428

35

Навагрудскі

19 852 290

46 355

428

36

Слонімскі

28 246 127

65 570

431

37

Шчучынскі

18 483 023

42 893

431

38

Жабінкаўскі

10 581 699

24 523

432

39

Глыбоцкі

16 796 370

38 539

436

40

Івацэвіцкі

24 583 088

56 379

436

41

Рагачоўскі

25 840 292

58 899

439

42

Смаргонскі

24 199 822

53 545

452

43

Вілейскі

22 373 060

49 275

454

44

Воранаўскі

13 048 550

27 384

477

45

Іванаўскі

20 013 137

40 850

490

46

Чэрвеньскі

15 724 880

31 967

492

47

Лепельскі

16 789 738

33 666

499

48

Браслаўскі

13 529 553

27 113

499

49

Дзятлаўскі

13 398 811

26 473

506

50

Карэліцкі

11 016 317

21 613

510

51

Калінкавіцкі

31 216 518

61 232

510

52

Астравецкі

12 465 460

23 948

521

53

Столінскі

39 715 612

75 791

524

54

Стаўбцоўскі

21 245 701

40 270

528

55

Бераставіцкі

8 750 730

16 309

537

56

Іўеўскі

13 719 820

25 452

539

57

Верхнядзвінскі

12 514 815

22 617

553

58

Талачынскі

14 747 035

26 335

560

59

Драгічынскі

21 975 383

39 168

561

60

Ганцавіцкі

16 544 701

28 947

572

61

Шклоўскі

16 726 035

28 757

582

62

Шаркаўшчынскі

9 533 296

16 382

582

63

Клецкі

17 283 050

29 575

584

64

Маларыцкі

14 712 153

24 773

594

65

Горацкі

27 036 511

45 299

597

66

Валожынскі

20 877 451

34 609

603

67

Мастоўскі

18 466 251

30 039

615

68

Крычаўскі

20 430 639

33 199

615

69

Жыткавіцкі

23 431 922

37 821

620

70

Дубровенскі

9 596 187

15 370

624

71

Добрушскі

23 489 525

37 409

628

72

Любанскі

21 496 272

33 088

650

73

Кіраўскі

13 369 546

20 480

653

74

Докшыцкі

16 015 214

24 514

653

75

Брэсцкі

26 182 363

39 741

659

76

Бешанковіцкі

11 076 714

16 512

671

77

Круглянскі

9 833 814

14 657

671

78

Касцюковіцкі

17 088 134

24 478

698

79

Мёрскі

15 310 740

21 680

706

80

Сенненскі

16 509 778

23 243

710

81

Зэльвенскі

11 887 619

16 612

716

82

Клімавіцкі

18 721 604

26 059

718

83

Гарадоцкі

17 861 862

24 141

740

84

Старадарожскі

15 224 601

20 429

745

85

Лельчыцкі

18 949 288

25 362

747

86

Мядзельскі

20 892 492

27 220

768

87

Капыльскі

22 917 514

29 803

769

88

Петрыкаўскі

23 204 576

30 048

772

89

Бярэзінскі

18 073 035

23 330

775

90

Крупскі

18 774 389

24 110

779

91

Ушацкі

11 198 254

14 290

784

92

Мсціслаўскі

17 829 409

22 735

784

93

Расонскі

8 004 732

10 052

796

94

Лёзненскі

12 957 609

16 209

799

95

Клічаўскі

12 524 965

15 657

800

96

Буда- Кашалёўскі

25 526 149

31 841

802

97

Чавускі

16 072 975

19 432

827

98

Бялыніцкі

17 085 728

20 077

851

99

Уздзенскі

19 720 591

22 913

861

100

Шумілінскі

16 288 051

18 880

863

101

Глускі

12 825 525

14 737

870

102

Акцябрскі

13 161 035

14 651

898

103

Свіслацкі

15 386 566

16 992

906

104

Быхаўскі

29 242 336

31 733

922

105

Хойніцкі

18 800 026

20 293

926

106

Хоцімскі

11 103 237

11 643

954

107

Веткаўскі

17 204 681

17 948

959

108

Ельскі

16 183 069

16 203

999

109

Слаўгарадскі

13 663 903

13 672

999

110

Чэрыкаўскі

14 108 144

13 984

1 009

111

Лоеўскі

12 966 432

12 813

1 012

112

Нараўлянскі

11 466 554

10 832

1 059

113

Ляхавіцкі

29 947 227

27 466

1 090

114

Чачэрскі

16 464 886

14 816

1 111

115

Кармянскі

16 056 006

14 082

1 140

116

Краснапольскі

12 210 920

10 138

1 204

117

Брагінскі

15 444 969

12 796

1 207

118

Дрыбінскі

13 040 765

10 784

1 209

* * *

Адкуль грошы?

Як фарміруюцца абласныя бюджэты? Каля 70-75% — гэта бязвыплатныя паступленні «зверху», з рэспубліканскага бюджэту. Трохі менш за 30% — падатковыя даходы. А рэшту даюць непадатковыя даходы — сродкі, атрыманыя ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці, продаж нерухомасці, штрафы…

 

Куды ідуць падаткі?

Падатак на даданую вартасць — 70% у рэспубліканскі бюджэт, 30% у абласныя і сталічны бюджэт (долі вызначаныя загадзя).

Падатак на прыбытак дзяржаўных кампаній — 50% у рэспубліканскі бюджэт, 50% у адпаведны абласны бюджэт.

Ягор Марціновіч

0
Андрей / Адказаць
16.02.2014 / 12:30
На самом деле это не говорит ни о чём. Гораздо интереснее соотношение того, сколько получили дотаций к тому, сколько денег отдали в бюджет. PS. Обратите внимание на распределение налогов. Они уходят в республиканский и областной бюджет. А бюджет района - ничего.
0
belariy / Адказаць
16.02.2014 / 12:46
Андрей напiсаў(ла) 16 лютага 2014 у 12:30 згодны.
0
Мікіта / Адказаць
16.02.2014 / 13:59
Бальшыня датацыйных рыгіёнаў - чарнобыльскія. Ці не выгадней адсяліць адтуль людзей увогуле?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру