Сілы Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) ў сераду збілі пад Данецкам расійскі беспілотны выведвальны апарат.
Пра гэта паведаміў прэс-афіцэр АТА Аляксей Дмітрашкоўскі, паведамляе «Громадське телебачення».
Апарат быў збіты над адным з блокпастоў ўкраінскіх сілавікоў з дапамогай «высокатэхналагічнай зброі айчыннай вытворчасці».
Як паведамляе прэс-сакратар АТА Аляксей Дмітрашкоўскі, на борце апарата, акрамя відэа- і фотаапаратуры, выявілі невядомую вадкасць.
«На дадзены момант, вывучаецца лятальны апарат. Яго цалкам разабралі, з яго знятая відэа- і фотаапаратура. Падчас разбору была вынята знутры капсула з вадкасцю невядомага хімічнага складу. Яна адпраўленая ў лабараторыю», — сказаў Дмітрашкоўскі.
0
0
0
0
0
0