У матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2016 па гандболе зборная Беларусі перамагла ў гасцях каманду Літвы з лікам 30:28.

Матч прайшоў у Шаўляі.

Найлепшым у беларусаў быў Барыс Пухоўскі (8 мячоў), у Сяргея Шыловіча — 6 мячоў.

У сераду наша зборная стартавала ў кваліфікацыі ў Мінску нічыёй з камандай Босніі.

У нашай групе гуляе таксама зборная Даніі, матч з ёй у Мінску пройдзе 29 ці 30 красавіка. 2-3 мая — матч з датчанамі ў гасцях, 10-11 чэрвеня — з Босніяй у гасцях, 13-14 чэрвеня з Літвой дома.

На ЧЕ выходзяць дзве каманды з групы.

Нагадаем таксама, што ў студзені 2015 г. зборная Беларусі выступіць на чэмпіянаце свету па гандболе ў Катары. Наша каманда згуляе ў адной групе з Іспаніяй, Бразіліяй, Славеніяй, Чылі і Катарам.