ЦВК Кіргізіі ў сераду ранкам надрукаваў абноўленыя зьвесткі падліку вынікаў галасаваньня на пралямэнцкіх выбарах. Апрацавана 99,96 % бюлетэняў.
У парлямэнт, паводле апошніх вынікаў, ужо могуць прайсьці чатыры партыі: прэзыдэнцкая «партыя ўлады» «Ак Жол» (46,99 % галасоў), партыя празаходняй апазыцыі «Ата Мекен» (8,29 %), Партыя камуністаў (5,12%), Сацыял-дэмакратычная партыя Кіргізіі (5,05%).
У Кіргізіі ўстаноўлены 5% выбарчы бар’ер. Другі бар’ер – рэгіянальны ў 0,5% -- быў адменены Вярхоўным судом напярэдадні.
0
0
0
0
0
0