27.11.2014 / 13:21

Міністрам абароны прызначаны беларус Андрэй Раўкоў 21

Гэта рэдкі выпадак у сістэме, дзе амаль усе ключавыя пасады ў сілавых структурах займаюць не ўраджэнцы Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Раўкова міністрам абароны. Аб гэтым паведаміла афіцыйнае агенцтва БЕЛТА.

Раней Андрэй Раўкоў з 2012 быў камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

Вось некаторыя сухія біяграфічныя звесткі пра яго.

Андрэй Аляксеевіч Раўкоў нарадзіўся 25 чэрвеня 1967 у вёсцы Равякі Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1988 скончыў з залатым медалём Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У наступныя гады прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна.

У 1999 годзе скончыў з залатым медалём камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Службу праходзіў на пасадах начальніка штаба і начальніка (камандзіра) базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.

У 2005 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і быў назначаны камандзірам 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. З 2006 па 2012 год займаў пасады начальніка аператыўнага аддзела — намесніка начальніка штаба Заходняга аператыўнага камандавання, а таксама начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 2012 назначаны камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Сергей Гезгало

0
d3 / Адказаць
27.11.2014 / 13:28
Нічога сабе міністр абароны! Галоўнае, што вучыўся ў Расеі і першы і апошнія разы. Ці не траянскі конь гэта?
0
Віктар Малочка, Салігорск / Адказаць
27.11.2014 / 13:34
Ну каментаваць няма чаго, няхай бы ён быў бы нават мангол, нічога не зменіцца. Але вось што мяне цікавіць і калі гэта не ваенная тайна, то скажыце мне, калі ласка, што гэта за войскі такія "паўночна-заходнія", якімі камандаваў цяперашні міністр абароны. Яны за каго?
0
Андрей / Адказаць
27.11.2014 / 13:43
Тем не менее, он закончил "Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі", так что спорный вопрос, будет ли он пробелорусским или пророссийским.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру