Карыстальнікі па ўсім свеце адзначаюць праблемы з месенджарам Skype.

Паведамленні ў папулярным сервісе не даходзяць, або з'яўляюцца з вялікім спазненнем. У некаторых карыстальнікаў нават прысутныя ў сетцы кантакты з спісу адлюстроўваюцца ў статусе offline.

Мяркуючы па ўсім глабальны збой пачаўся прыкладна ў 11:20 па Мінску.

У заяве на сайце кампаніі гаворыцца, што тэкставыя паведамленні такім карыстальнікам дастаўляюцца ў звычайным рэжыме, але відэасувязь з імі немагчымая.

Skype працуе над ліквідацыяй праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?