03.12.2015 / 17:26

У Акцябрскім пенсіянер МУС разбіў супрацоўніку ДАІ аўтамабіль 4

У дачыненні да жыхара Акцябрскага (Гомельская вобласць), пенсіянера МУС, распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). Яе расследуе Акцябрскі РАСК. 

Як паведамілі ў праваахоўных органах, 22 лістапада пенсіянер МУС, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пашкодзіў аўтамабіль «БМВ», які належыць супрацоўніку ДАІ. Пазней падазроны растлумачыў, што супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі пазбавіў правоў на кіраванне аўтамабіля яго сына, і такім чынам мужчына адпомсціў. 

Мерай стрымання абраны дамашні арышт. Падрабязнасці высвятляе следства.

0
NavuchencaBK / Адказаць
03.12.2015 / 18:01
Разумею. Тыя, што раней, служылі за ідэю, шчыра меркавалі, што бароняць люд ад злачынцаў. Цяперашнія з дзяцінства рыхтуюцца даіць лохаў. Навучаюцца, а потым шукаюць вінаватых з раду тых, за чый рахунак жывуць і кормяць сваіх нашчадкаў. Старое пакаленьне гэтага ані прыняць ня можа, ані цярпець, калі кранае. Асабіста за блізкіх. Па маім жа меркаваньні абагаульняць пагонамі тых, хто бароніць свой народ ад вонкавых ворагаў, і тых, што шукае ворага сярод свайго люду, грэх. Паліцыянты пры цары не пагонамі адзначаліся, а пятліцамі на каўнеры. І зброі ня малі. На каго тая зброя сярод нібы сваіх?
0
ФАС / Адказаць
03.12.2015 / 20:34
Схляснулicя два аднолькавых , часцей бы так
0
Guinness / Адказаць
04.12.2015 / 11:10
падзяліўся досведам з маладзейшымі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру