globalnews.ca

globalnews.ca

У Славеніі на хуткаснай трасе сутыкнуліся адразу 70 (па іншых дадзеных — не менш за 50) аўтамабіляў, у тым ліку аўтобусы і грузавікі.

У выніку самай вялікай аварыі ў гісторыі Славеніі загінулі чатыры чалавекі, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі розныя траўмы.

Аварыя адбылася ў 60-70 кіламетрах ад сталіцы Славеніі Любляны. Траса, якая злучае Любляну з узбярэжжам Адрыятычнага мора, на некалькі гадзін была зачыненая для праезду.

Па папярэдніх дадзеных, сутыкненне адбылося з-за дрэннай бачнасці, выкліканай туманам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?