13.06.2016 / 12:05

На гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе спёка 2

На гэтым тыдні ў Беларусь вернецца летняе надвор'е, паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў. «Паветраныя патокі заменяцца на паўднёвыя, і ў краіну скіруюцца вельмі цёплыя паветраныя масы з паўднёвых мораў, што будуць суправаджацца навальніцамі, залевамі, парывістым ветрам», — распавёў сіноптык.

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі днём па поўдні кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 7—13°С, месцамі плюс 4—6°С, днём плюс 19—25°С.

У сераду краіна апынецца ў зоне ўплыву актыўных франтальных сістэм: на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы.

Тэмпература ноччу плюс 10—17°С, днём плюс 18—24°С, месцамі да плюс 26°С.

У чацвер істотных змяненняў у надвор'і не чакаецца. Беларусь застанецца ў зоне франтальных сістэмаў і цёплых паветраных мас чарнаморскага паходжання: на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град.

Тэмпература ноччу плюс 12—18°С, днём плюс 20—27°С.

Паводле слоў Рабава, у пятніцу стане яшчэ цяплей, з поўдня Францыі на краіны Балтыі будзе перамяшчацца цыклон, які вынесе вельмі цёплае паветра субтрапічнага паходжання.

Ноччу месцамі, днём пераважна па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

Тэмпература ноччу плюс 13-19°С, днём плюс 24—30°С, па поўдні плюс 31—33°С.

Высокі тэмпературны фон, які перавышае норму на 4-6°С, захаваецца і ў выходныя дні.

У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература ноччу плюс 12—19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20—22°С; днём плюс 22—28°С, па паўднёвым усходзе да плюс 30°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 11—18°С, днём плюс 22—29°С.

0
LMI / Адказаць
13.06.2016 / 12:49
ВЫДАТНА !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! На то яно і лета - у нас і гэдак 9 месяцаў халадеча і дажджы
0
Нати / Адказаць
13.06.2016 / 22:00
LMI, поддерживаю!!!)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру