Канфлікт адбыўся 2 красавіка. На запісе камеры відэаназірання, якую мама пацярпелага хлопчыка выклала ў інтэрнэт, відаць, як тата 7-гадовага Ромы трымае 9-гадовага Кліма, а Рома б'е Кліма нагамі ў жывот. Гісторыя выклікала рэзананс у краіне. Яе абмяркоўвалі ў ток-шоу «Форум» на тэлеканале БТ-1. 

У маі ў дачыненні да таты Ромы распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 КК РБ ( «Хуліганства»).

Судовы працэс пачаўся 27 чэрвеня. Абвінавачаны прызнаў, што не меў рацыі ў той сітуацыі, і выбачыўся перад Ірынай і Клімам. Але пры гэтым мужчына не прызнаў сябе вінаватым у хуліганскіх дзеяннях. 

Дзяржабвінаваўца, памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Святлана Пасемка прасіла суд прызначыць абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе двух гадоў папраўчых работ. 

Ірына палічыла, што пакаранне для таты Ромы павінна быць строгім, і папрасіла спагнаць 30 млн рублёў у якасці маральнай шкоды. Жанчына патлумачыла, што хоча на гэтыя грошы звазіць сына на адпачынак у санаторый.

Абвінавачаны з такой сумай не пагадзіўся і сказаў, што гатовы выплаціць толькі 2 млн.

Суд вынес абвінавачанаму прысуд 28 чэрвеня.

Мужчыну прызналі вінаватым у хуліганстве і прызначылі два гады папраўчых работ. Таксама суд пастанавіў, што бацька Ромы павінен выплаціць сям'і Кліма 15 млн рублёў у якасці маральнай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?