Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо стаў першым кіраўніком урада краіны, які наведаў штогадовы гей-парад у Таронта. Трудо ішоў разам з мэрам Таронта Джонам Торы і прэм'ерам правінцыі Антарыё Кэтлін Уін, адкрытай лесбіянкай.

AP

AP

Па словах Трудо, ён шмат гадоў удзельнічаў у гэтым гей-парадзе як прыватная асоба да таго, як стаў прэм'ер-міністрам у лістападзе 2015 года. Ён дадаў, што прысутнасць на ім прэм'ер-міністра не павінна лічыцца нейкай важнай падзеяй.

Падчас параду была праведзена хвіліна маўчання ў памяць аб 49 загінулых падчас нападу на гей-клуб у Арланда ў амерыканскім штаце Фларыда 12 чэрвеня.

Канада — адна з самых прасунутых краін у свеце ў пытанні прызнання правоў лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендараў.

Аднаполыя шлюбы ў гэтай краіне ўзаконілі ў 2005 годзе. Тады Канада стала чацвёртай дзяржавай у свеце і першай — за межамі Еўропы, якія прынялі такі закон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?