Члены грамадскай рады пры МУС, сярод якіх — старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава і заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, наведалі ІЧУ і турму № 4 у Магілёве. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Членам рады паказалі адрамантаваны ізалятар часовага ўтрымання. Менавіта сюды паступаюць падазраваныя ў здзяйсненні злачынстваў. Наведвальнікі заўважылі, што паветра ў камерах свежае, памацалі батарэі — гарачыя. У кожнай камеры ёсць радыё, шашкі, шахматы, Крымінальны кодэкс і мастацкая літаратура.

«Зазірнулі госці і ў сталовую ізалятара: на абед — капуста, рысавая каша з катлетай і кампот. Дарэчы, цана трохразовага харчавання людзей у ІЧУ абыходзіцца дзяржаве ў 10 рублёў 50 капеек на чалавека ў суткі», — гаворыцца ў рэпартажы МУС.

Пасля ІЧУ члены рады наведалі турму № 4. У адной з камер — 10 мужчын, на стале кнігі і жалезныя кубкі. На пытанне старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі «Ці ёсць скаргі?» адказваюць адмоўна; «Ці хапае паветра?» — станоўча.

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

«Убачыўшы ўсё гэта, я думаю, трэба праводзіць экскурсіі для грамадзян проста для таго, каб разумелі, чым можа скончыцца супрацьпраўнае дзеянне, — адзначыў прафесар Мікалай Шчокін. — Адно магу сказаць: дзяржава годна ўтрымлівае тых, хто, магчыма, і не заслугоўвае такога догляду. Калі чалавек кагосьці забіў — то ўтрымліваюць яго цалкам гуманна, ніякіх абмежаванняў правоў або чагосьці падобнага мы тут не ўбачылі».

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Гасцям установы таксама прапанавалі пакаштаваць турэмны абед — суп, смажаніна з салёным агурком, кампот з сухафруктаў, хлеб.

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

«Харчаванне на найвышэйшым узроўні, як у рэстаране, прызнаюся шчыра, я нават пакаштавала — вельмі смачна», — адзначыла Ірына Дарафеева, заслужаная артыстка Беларусі, а цяпер член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы.

Абагульняючы меркаванні калегаў, старшыня грамадскай рады пры МУС Генадзь Давыдзька адзначыў, што «турма пакінула ўражанне вельмі дзелавога асяроддзя».

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

«Такія месцы не павінны выклікаць прыемных эмоцый, але ўмовы вельмі добрыя, па чысціні, дысцыпліне, — адзначыў Давыдзька. — Супрацоўнікі ведаюць сваю працу, ведаюць і тыя, што знаходзяцца тут, за што сядзяць і чаму, ва ўсім прысутнічае парадак і арганізаванасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?