Фота з архіва

«Святочная навагодняя праграма «З новым годам, сталіца!» пачнецца каля Палаца спорту ў 23:00, завершыцца ў 04:00. Мінчан і гасцей будзе чакаць навагодні феерверк, які пачнецца 1 студзеня ў 01:30», — адзначыў Аляксандр Шастакоў.

Ён расказаў, што ў цэлым у горадзе запланавана правесці больш за 100 мерапрыемстваў. «Найбольш яркае — навагодняе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак, у якім прымуць удзел звыш 300 персанажаў. Пачнецца яно 24 снежня ў 17:30 на пл. Незалежнасці. Калона пройдзе па пр. Незалежнасці да вул. Леніна, пасля перамесціцца на вул. Інтэрнацыянальную і выйдзе на пл. Свабоды. Там адбудзецца светлавое піратэхнічнае шоу «Чароўная краіна здзяйснення жаданняў», — растлумачыў начальнік упраўлення.

Таксама ён праанансаваў новы праект «У гасцях у Дзеда Мароза», які будзе праходзіць з 24 снежня па 5 студзеня ў гарадской ратушы. «Калі вы прыйдзеце туды, то акуняцеся ў чараўніцтва, непаўторную атмасферу і зможаце сустрэцца з Дзедам Марозам», - сказаў Аляксандр Шастакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0