21.12.2016 / 10:45

Навагодняя Беларуская інтэлектуальная гульня пройдзе 27 снежня 4

Запрашаем на навагоднюю Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 27 снежня ў пабе «Піўняры»(вул. Лабанка, 77).

Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.

Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.

Працягласць — 2—2,5 гадзіны.

Кошт квітка — 5 рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:

1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 23 снежня (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполках «Укантакце» і «Фэйсбуку».

2. Прыходзьце 27 снежня а 19-й гадзіне ў паб «Піўняры» (вул. Лабанка, 77).

3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!

0
Уладзь / Адказаць
21.12.2016 / 13:24
Абавязкова пойдзем!
5
Между протчым / Адказаць
21.12.2016 / 20:17
У будні дзень ў нейкіх бібінях?! Хацеў бы паўдзельнічаць, але дзякуй.
0
Волечка / Адказаць
21.12.2016 / 21:53
Будуць самыя цiкавыя пытаннI i самы вяселы вядучы!!) лепшая гульня!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру