Кіраўнікі Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі выступілі з крытыкай пляну мірнага ўрэгуляваньня ў Грузіі.

Плян быў ухвалены ў Маскве прэзыдэнтамі Францыі Нікаля Сарказі і Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

У сумеснай заяве чатырох прэзыдэнтаў адзначана, што ў пляне нічога не сказана пра павагу да тэрытарыяльнай цэласьці Грузіі. Чатыры краіны таксама заклікалі прыняць Грузію ў НАТО, каб прадухіліць у далейшым любыя акты агрэсіі супраць яе.

Заяву прачытаў у сераду ў Брусэлі прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус.

Тым часам прэм'ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган сустрэўся ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і абмеркаваў зь ім сытуацыю ў Грузіі. Эрдаган плянуе сустрэцца ў чацьвер з Уладзімірам Пуціным, а пасьля гэтага выляцець у Тбілісі для сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?