10.07.2017 / 22:40

Стала вядома, што за брунэтка сядзела з Лукашэнкам на Купаллі — шмат ФОТА 106

На святочным купальскім канцэрце, які прайшоў у «прэзідэнцкім аграгарадку» Александрыя пад Шкловам, побач з Аляксандрам Лукашэнкам заўважылі новую маладую прыгажуню. Раней дзяўчына не з’яўлялася разам з кіраўніком краіны.

Як стала вядома «Нашай Ніве», побач з Лукашэнкам сядзела 21-гадовая віцебская студэнтка Крысціна Нявера. Яна — будучая фінансістка, сёлета атрымала дыплом Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Вучылася Крысціна на факультэце эканомікі і бізнэс-кіравання па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». Сёлета Нявера ўдзельнічала ў Прэзідэнцкім балі.

Крысціна Нявера. фота — brsm.by

Акрамя таго, Крысціна здымаецца як мадэль, актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх творчых конкурсах.

Крысціна — лаўрэатка розных конкурсаў: Першага міжнароднага студэнцкага славянскага форуму, Міжнароднага маладзёжнага фестывалю «Агонь танцу — 2014», Міжнароднага фестывалю харэаграфіі «Дэнс асарці — 2015», двойчы лаўрэат Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў вучнёўскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі 2014, 2016». Нявера ўжо двойчы удзельнічала ў «Славянскім базары».

Крысціна выконвае іспанскі танец на віцебскім конкурсе «Каралева Вясна-2016»

«У Александрыі яна сустракала прэзідэнта з хлебам-соллю. Як адбываўся кастынг, не ведаю. Але, канечне, я ганаруся дачкой», — распавёў «Нашай Ніве» бацька Крысціны.

Крысціна выйграла конкурс прыгажосці «Каралева Вясна — 2016» у Віцебску. Конкурс арганізуе БРСМ, Мінадукацыі і Нацыянальная школа прыгажосці.

Адна з набліжаных да Лукашэнкі прыгажунь — Дар’я Шманай — таксама была пераможцай конкурсу. У 2013 годзе Шманай выйграла рэспубліканскі фінал «Каралевы Вясны».

Нявера атрымлівае дыплом конкурсу «Каралева Вясна-2016».

Крысціна Нявера ў рэспубліканскім конкурсе засталася без узнагарод. Але гэта не перашкодзіла ёй трапіць у крэсла побач з кіраўніком дзяржавы.

Акрамя таго Крысціна — актывістка БРСМ.

«Камсамолка, актывістка, а да таго ж яшчэ і будучая фінансістка Крысціна Нявера — зычлівая, спагадлівая, камунікабельная і ініцыятыўная студэнтка, — паведамляе сайт БРСМ пра дзяўчыну. — Яна актыўна ўдзельнічае ў культурным, навуковым і грамадскім жыцці ўніверсітэта, удзельнічае ў творчым актыве факультэта: з'яўляецца ўдзельніцай студэнцкага Дома моды, студыі эстраднага танца «V.I.P.», выступае ў канцэртных праграмах».

Улад Швядовіч

3
Мар'я / Адказаць
10.07.2017 / 14:50
Sugardaddy і ягоная новая цацка.
4
Ляксей / Адказаць
10.07.2017 / 14:53
Усё, сапсаваў дзеўке партфоліо...Цярністы шлях БРСМаўскіх актывістаў...
4
Из-за кустов... / Адказаць
10.07.2017 / 14:53
Даже не знаю что написать...
Паказаць усе каментары/ 106 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру