Як стала вядома «Коммерсанту», галоўнае ваеннае следчае ўпраўленне СК Расіі расследуе крымінальную справу аб рэкордным у гісторыі Мінабароны Расіі хабару.

З судовых дакументаў вынікае, што начальнік аддзела техзабеспячэння харчовага ўпраўлення ваеннага ведамства палкоўнік 46-гадовы Аляксандр Вакулін за 368 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 6,5 млн даляраў). спрыяў заключэнню з Мінабаронай кантрактаў на набыццё кухняў, пякарань, цыстэрнаў і іншай спецтэхнікі, пры выкананні якіх былі здзейсненыя буйныя крадзяжы, а таксама абяцаў агульнае заступніцтва камерсантам, якія ўдзельнічалі ў іх выкананні.

Вакуліну інкрымінуецца асабліва буйное махлярства (ч. 4. арт. 159 КК РФ) і атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 6 арт. 290 КК РФ), ён змешчаны СІЗА да 29 кастрычніка.

Яго адвакаты абскардзілі гэтую пастанову ў Маскоўскім акруговым ваенным судзе. Пры гэтым яны спасылаліся на тое, што ў матэрыялах следства няма рэальных дадзеных аб тым, што палкоўнік Вакулін можа схавацца ад следства або суда і займацца злачыннай дзейнасцю. Адпаведныя аператыўныя дадзеныя, якія дазволілі арыштаваць палкоўніка Вакуліна, як мяркуюць абаронцы, «не пацвярджаюцца пэўнымі звесткамі».

Аднак акруговы суд, адхіліўшы скаргу абароны, падкрэсліў, што спадар Вакулін абвінавачваецца адразу ў двух цяжкіх злачынствах, а ўсе дадзеныя пра яго асобу, месца працы і сямейнае становішча былі улічаны гарнізонным судом пры арышце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0