16.09.2008 / 10:04

Барак Абама не ўкраінская порназорка 1

Новая кампутарная пошасьць прыходзіць з адрасу infonews@obama.com, а ў «тэме паведамленьня» напісана «!!!Obama sex video» (Сэкс‑відэа з Абамам).

Стваральнікі кампутарных вірусаў не перастаюць уражваць сваёй крэатыўнасьцю: чарговая праграма, якая распаўсюджваецца праз электронную пошту, абяцае атрымальнікам порнакліп з удзелам кандыдата на прэзыдэнцкае крэсла Баракам Абамам, але ж насамрэч усталёўвае шпіёнскую праграму, якая крадзе асабістыя паролі.

Не давайце веры таму, што пішуць у Сеціве: кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама не мусульманскі тэрарыст, і пагатоў — не ўкраінская порназорка, як тое сьцьвярджаюць стваральнікі віруснай праграмы, пра якую паведамляе Cnet.

Праграма‑шпіёнка распаўсюджваецца па электроннай пошце разам з паведамленьнем, якое ўтрымлівае спасылку на кліп з Баракам у атачэньні ўкраінскіх маладзіц. Кліканьне на спасылку, можа, і вядзе да порнароліка, але сярод акторскага калектыву спадара Абамы не назіраецца. Тым жа часам кампутар хапае ўсякую заразу, такую як вірус Mal/Hupig‑D, што крадзе асабістую інфармацыю і паролі з жорсткага дыску.

Як выявіць шпіёнку? Грэгэм Клулі, галоўны дарадчык па бясьпецы ў кампаніі Sophos тлумачыць, што кампутарная пошасьць прыходзіць з адрасу infonews@obama.com, а ў «тэме паведамленьня» напісана «!!!Obama sex video» (Сэкс‑відэа з Абамам!)

0
wint / Адказаць
16.09.2008 / 14:38
Гэтай інфе ўжо больш за тыдзень. Першапачаткова я чытаў нэце, што вірус рассылае паведамленьні, што Абама утварае сэкс з украінкамі і г.д. У назвах "заўлякухі" паўсюль было "украінкі, украінскі, Украіна". Праз Абаму амэрыкосы даведаліся пра Ўкраіну.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру