Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

У Беларусі у 2018 годзе пенсіі плануюць павышаць адзін раз, паведаміла журналістам член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч, піша БелТА.

«У нас змянілася заканадаўства па пенсійным забеспячэнні, і ў адпаведнасці з ім на працягу года будуць адзін раз перагледжаны пенсіі. Калі — больш прадметна гэта будзе удакладнена на працягу года», - патлумачыла дэпутат, адказваючы на пытанне, колькі раз будуць павышацца пенсіі у 2018 годзе.

Нагадаем, што з 1 лістапада сярэдняя пенсія ў Беларусі складае 315,74 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0