11.02.2018 / 22:42

Ярмошына: Выбаршчыкі ў прынцыпе не заўважаюць кандыдатаў і рэдка прыходзяць на сустрэчы 14

Дэпутаты мясцовых саветаў «бясплатна выконваюць свае грамадскія абавязкі». Таму «вядома, не варта разлічваць, што кандыдаты будуць так заўзята змагацца за гэты дэпутацкі мандат і актыўна праводзіць сваю перадвыбарчую агітацыйную працу».

Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, піша TUT.BY.

Разам з тым яна лічыць, што выбарчая кампанія стала жывейшай. Раней «нічога, акрамя сустрэч у працоўных калектывах не было». «Цяпер мы бачым, што у нас з'явілася і досыць добра развіваецца вулічная агітацыя. Ну і нашы кандыдаты сталі ўтвараць рэальныя фонды за свае сродкі і рабіць перадвыбарчыя ўлёткі і плакаты», — сказала Ярмошына.

Праблема ў тым, што «самі выбаршчыкі ў прынцыпе не заўважаюць кандыдатаў, і самі рэдка прыходзяць на сустрэчы». «Бо стаяць кандыдаты на пікетах і групы падтрымкі ў іх ёсць. Праўда, не ва ўсіх кандыдатаў ёсць групы падтрымкі. Адна справа, калі іх прадстаўляюць буйныя грамадскія аб'яднанні прадзяржаўнага напрамку. Іншая справа, калі кандыдат — адзіночка альбо за ім стаіць вельмі вузкае кола прыхільнікаў. Тады, вядома, выбарчая кампанія менш цікавая», — дадала кіраўнік ЦВК.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага.

0
xxx / Адказаць
11.02.2018 / 22:58
Это лишнее доказательство того что избиратели не доверяют "выборам". Они убеждены, что кого бы они не выбрали всё равно утвердят "своего" и ничего в стране не изменится.
0
Лут / Адказаць
11.02.2018 / 23:02
А калі б на выбары не заганяць сілком, то выбаршчыкі не заўважылі б і самі выбары.
0
Видоземный углерод / Адказаць
11.02.2018 / 23:04
Тогда смысл голосовать?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру