Ксюша сапраўды чакае першынца, але нават на вялікім тэрміне працягвае актыўна выступаць на сцэне. Дарэчы, 9 сакавіка чакаецца іх чарговы сольны канцэрт у мінскім «Прайм-холе». Таму будучы хлопчык ці дзяўчынка (бацькі пакуль не называюць пол) загадзя выхоўваецца артыстам.

У ранейшых інтэрв’ю Ксюша і Арцём казалі, што ў першынца будзе «сапраўды беларускае імя». 

Цяпер Ксенія падзялілася першым фотаздымкам дзіцяці: на ультрагукавым даследаванні выразна бачная яго ножка. «Хай за акном снежна, мы ўсё роўна жадаем вам вясновага настрою і перадаём прывітанне ад нашага маленькага чалавечка», — напісала спявачка ў сваім інстаграме.

Зычым сям'і музыкаў шчасця і здароўя!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?