08.05.2018 / 18:27

Сваякі аб гібелі дырэктаркі «Бабруйскмалака»: З новым дырэктарам яна не спрацавалася, а на складзе знайшлі нястачу 8

У Бабруйску расследуюць факт гібелі дырэктаркі гармалзавода Таццяны Карнілавай. Цела кіраўніка было знойдзена ў адным з памяшканняў прадпрыемства раніцай 8 мая. 47-гадовую жанчыну выцягнулі з пятлі, але выратаваць ужо не змаглі. Сваякі кажуць, што жанчына «занадта блізка ўсё прымала да сэрца», піша Tut.by.

— У абед жонка вярнулася дахаты ўся ў слязах. Кажа, Таня памерла. Пра гэта ёй суседзі паведамілі ў двары. Потым патэлефанаваў сын, усё пацвердзіў. Я не ведаю, што там адбылося, але ёй дапамаглі сысці, давялі. Таня занадта блізка ўсё прымала да сэрца, — распавёў свёкар памерлай Уладзімір Карнілаў.

Паводле яго слоў, нявестка была даволі жорсткім і прынцыповым кіраўніком, па-сапраўднаму «заўзела» працай, аддаўшы прадпрыемству не адзін дзесятак гадоў.

— Пасля сыходу ранейшага дырэктара [»Бабруйскмалака» Генадзя] Віткоўскага ў 2015 годзе ёй прапанавалі заняць яго месца. Пагадзілася і пачала паволі мяняць усё на прадпрыемстве. Пакуль холдынг узначальваў [Ігар] Кананчук, усё ішло нармальна. З новым дырэктарам (цяпер ААТ «Бабушкіна крынка» ўзначальвае Дзмітрый Главінскі) яна не спрацавалася, — распавядае Уладзімір Карнілаў. У чым гэта выяўлялася, мужчына не патлумачыў.

Злева на пярэднім плане — Таццяна Карнілава (ліпень 2016 года). Фота: Максім Мікешын, газета «Кіравец».

Паводле яго слоў, нявестка не планавала працягваць кантракт з ААТ «Бабушкіна крынка», які павінен быць скончыцца некалькі месяцаў таму. Але ў апошні момант усё перайграла.

— Кантракт з ёй працягнулі яшчэ на год. А нядаўна на складзе прадпрыемства была выяўлена нястача прадукцыі. І я, і сын у адзін голас ёй паўтаралі, што адказваць за гэта будуць загадчык склада і бухгалтар. Але Таня вельмі перажывала, яна заўсёды занадта шмат на сябе брала.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк паведаміла, што па факце гібелі дырэктара прадпрыемства «Бабруйскмалако» прызначаны шэраг экспертыз.

У СК таксама паведамілі, што супрацоўнікамі іх ведамства крымінальная справа па факце крадзяжу прадукцыі са склада «Бабруйскмалако» не распачыналася.

5
Маклай / Адказаць
08.05.2018 / 18:48
То, что дело "не возбуждалось", так это для "правоохранителей" дело техники: карательная система за 24 года "развилась" на все 199%! Только вот, что-то не раскрывается никак Уголовное Преступление по исчезновениям Видных Оппозиционных Политиков Беларуси... Родственникам погибшей мои соболезнования. Но так уходить не надо... Это Несправедливо: одни похищают и убивают, и сидят десятками лет "у увласти", а другие из-за молока уходят в Вечность... Несправедливо это, очень несправедливо. И где этот Бог поделся, если допускает такую Несправедливость?!
3
Яя / Адказаць
08.05.2018 / 19:14
Як у часы СССР пакралі ўсё і адкахных не знайшлі, а Таццяна, мусіць, правільным кіраўніком была, вось і не вытрымала. Шкада чалавека
0
Pich / Адказаць
08.05.2018 / 21:08
Складаная справа. Яна бачыла як працуе сістэма. Але як сябе паводзіць у такой сітуацыі калі казаць трэба адно а рабіць другое ... Гэта не так проста ідэялізм і Хлусьню аб'яднаць у нешта адзінае і гарманічнае. Такое спалучэньне як бомба. Не дае жыць і працаваць у радасьці і шчасьці. Сумленнаму чалавеку (а тым больш кіраўніку) вельмі цяжка знайсьці сваё месца у гэтай сістэме.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру