09.08.2018 / 09:27

Папулярнасць Пуціна ў Расіі ўпала 17

Колькасць тых, хто падтрымлівае замежную палітыку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, за два гады знізілася ад 22% да 16% рэспандэнтаў, паведамляе РБК са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага «Левада-цэнтрам» у ліпені.

17% апытаных заявілі, што Пуцін абараняе дзяржаўныя інтарэсы. У сакавіку 2016 года, калі праводзілася папярэдняе апытанне, гэты паказчык складаў 25%. Пры гэтым за два гады значна вырасла колькасць расейцаў, якія лічаць дзейнага прэзідэнта дасведчаным палітыкам — ад 33% да 49%.

На пытанне «Чым вам не падабаецца Уладзімір Пуцін» 17% апытаных адказалі, што прэзідэнт «звязаны з буйным капіталам». Таксама сярод прычын незадаволенасці рэспандэнты называлі тое, што Пуціну «чужыя інтарэсы народа» (16%) і ён «звязаны з карумпаванымі палітыкамі» (14%).

Па 9% лічаць, што прэзідэнт «не спраўляецца з кіраўніцтвам краінай» і «ўсе яго дзеянні разлічаны толькі на павышэнне ўласнай папулярнасці».

Апытанне праводзілася 19—25 ліпеня 2018 года. У ім бралі ўдзел 1,6 тыс. чалавек у 136 населеных пунктах у 52 рэгіёнах РФ.

1
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
09.08.2018 / 09:39
доза #кримнаш паслабла... чакайма на #бєлоруссіянаш?
31
Валька за Русский мир / Адказаць
09.08.2018 / 09:52
Скоро Россия будет свободной и европейской страной. И что тогда белорусские и украинские националисты будут делать? Вся картина мира перевернется, образ врага исчезнет.
0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
09.08.2018 / 10:23
Канешна он опытны палицик. 20 лет стажа пачци што. Толку правда ад таво опыта не очэнь многа. У хакей так и не научылся нармальна играть
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру