09.08.2018 / 13:40

Пасольства ЗША заклікае ўлады неадкладна вызваліць усіх журналістаў 2

Пасольства ЗША ў Беларусі апублікавала афіцыйную заяву з прычыны арыштаў журналістаў і ператрусаў па «справе БелТА». 

«Мы занепакоены арыштамi журналістаў і ператрусамі, праведзенымi ўладамі ў офісах некалькіх незалежных выданняў на гэтым тыдні. Злучаныя Штаты цэняць свабоду прэсы як ключавы складнік падсправаздачнага і дэмакратычнага дзяржаўнага кіравання.

Незалежныя сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца неад’емнай часткай стабільнай, квітнеючай і больш дэмакратычнай Беларусі.

Мы заклікаем беларускiя ўлады да выканання ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў па павазе да фундаментальных правоў і свабодаў, у тым ліку да свабоды выказвання і сродкаў масавай інфармацыі.

Злучаныя Штаты працягнуць уважліва сачыць за гэтай сітуацыяй. Мы далучаемся да заклікаў да ўладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх журналістаў i забяспечыць правы грамадзян на свабоду слова і свабоду СМI», — адзначаецца ў заяве.

2
Слаўка / Адказаць
09.08.2018 / 14:15
Што бы там не казалі пра ЗША, а я іх люблю! 
0
Дух зямлі / Адказаць
09.08.2018 / 17:01
Не сьмяшыце вы."заклікаеце" дзеля галачкі,насамрэч вам пляваць на тое што тут адбываецца.Чаму жна футбіч у рашку усе"заклікальшчыкі" паехалі ?Псы заходнія !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру