Памятны знак «Беларусы — героі космас» усталююць на вул. Касманаўтаў ля ўваходу ў парк імя Паўлава. Мантаваць стэлу пачнуць 3 верасня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-навіны» ва УП «Зялённбуд Маскоўскага раёна г. Мінска».

— Аўтар памятнага знака — скульптар Іван Міско. Гэта будзе стэла з каляровага граніту ў выглядзе чатырохграннага слупа вышынёй 6 метраў, на якім размесціцца барэльеф з профілямі беларускіх герояў космасу. Скульптура будзе адлітая ў бронзе, — удакладніў дырэктар УП «Зялёнбуд Маскоўскага раёна г. Мінска» Аляксандр Бараноўскі.

Бронзавую кампазіцыю плануюць усталяваць да міжнароднага кангрэсу Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які пройдзе ў Мінску 9—15 верасня. Гэты маштабны форум збярэ ў Беларусі легендарных даследчыкаў касмічнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0