12.09.2018 / 19:49

Украінец спрабаваў трапіць у Беларусь з савецкім пашпартам 5

10 верасня мазырскія памежнікі ў Ельскім раёне затрымалі двух беларусаў. Мужчыны прызналіся, што накіроўваліся да мяжы, каб сустрэць сваяка з Украіны, які збіраўся нелегальна трапіць на тэрыторыю Беларусі. У мужчыны быў з сабой толькі пашпарт грамадзяніна СССР, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Неўзабаве ўкраінскія калегі паведамілі, што яны затрымалі мужчыну 1967 года нараджэння.

Жыхароў Гомельскай вобласці абвінавачваюць у парушэнні пагранічнага рэжыму і спробе незаконнага перасячэння мяжы (арт. 23.30 і 23.29 КаАП Беларусі). Ім пагражае штраф.

2
Цвердазуб / Адказаць
12.09.2018 / 20:11
Каб выбрацца з бандэраўскага пекла партызану спатрэбіўся пашпарт саветаў. Усё лагічна. 
0
Нербшник / Адказаць
12.09.2018 / 22:52
Так для этого совка и норм паспорт в чем проблема то,?
0
Небарака / Адказаць
13.09.2018 / 01:26
Ездзіў у тур нядаўна ды нейкая баба ў аўтобусе брахала што гэтыя гады ўкраінцы не пусцілі яе з савецкім пашпартам. І не сорамна агучваць жа. Яшчэ і ўпэўненасць такая ў сваёй рацыі. Ужо хрэн вылячыш.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру