13.09.2018 / 17:53

Tut.by: Васіль Мацюшэўскі вяртаецца ў банкіры 4

Васіль Мацюшэўскі, які 18 жніўня пакінуў пасаду першага віцэ-прэм'ера, вяртаецца ў банкаўскую сферу. Паводле крыніц Tut.by, у чацвер ён прайшоў кваліфікацыйную камісію Нацбанка на адпаведнасць пасадзе кіраўніка банка.

Найбольш імавернай новай пасадай для Мацюшэўскага ўдзельнікі банкаўскага рынку называюць пасаду старшыні праўлення Банка БелВЭБ. Акрамя таго, пакуль вакантная пасада кіраўніка Банка развіцця.

У прэс-службе Нацбанка Tut.by пацвердзілі толькі факт правядзення камісіі, адзначыўшы, што на ёй не абмяркоўваюцца будучыя пасады, а правяраецца адпаведнасць кандыдатаў кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.

Васіль Мацюшэўскі нарадзіўся ў 1969 годзе ў Оршы. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, аспірантуру і Лонданскую школу бізнэсу. Мацюшэўскі пачаў кар'еру ў МЗС Беларусі, але «ў людзі» выйшаў праз школу Нацбанка, аддаўшы яму каля 15 гадоў і сышоў, калі быў на пасадзе намесніка старшыні праўлення. Вярнуўся на дзяржаўную службу ён у снежні 2014 года, у разгар крызісу, з пасады кіраўніка БПС-Сбербанка.

Эксперты адзначаюць, што за перыяд, калі за макраэканоміку краіны адказвалі Мацюшэўскі і цяперашні кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр, эканамічная сітуацыя была самай прадказальнай і стабільнай за перыяд незалежнай гісторыі краіны, інфляцыя — рэкордна нізкай.

4
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
13.09.2018 / 20:17
Гэта не дзівіць: чалавек на сваім месцы. І на пасадзе віцэ-прэм'ера быў бы на сваім месцы і зрабіў бы шмат, але ж у нас ёсць самы лепш эканаміст і фінансіст, ён жа хакеіст, ён жа знаўца праблем адукацыі і медыцыны, ён жа гісторык і чытач вершаў Быкава... 
Шкада было яго, цяпер Румаса шкада. 
0
радашковец / Адказаць
13.09.2018 / 20:50
Дадому ў Оршу ўзначальваць цэнтр банкаўскіх паслугаў Беларусбанка
2
так-так / Адказаць
13.09.2018 / 21:47
Анатоль Сідарэвіч,так-так, спадару Анатоль, і калі на наведніка з ліку аўтаперавозчыкаў, што прыходзіў да яго, каб абараніў ад грабежнікаў з мутнага "БелТолу", выклікаў дубаломаў, таксама быў на сваім месцы? Значыць, каб зараз сацыял-дэмакраты камплектавалі ўрад, то і Мацюшэўскага бы запрасілі? На якую, цікава, пасаду? Таксама віцэ-прэм'ера? Дык на халеру такая, дазвольце, апазіцыя? Што мяняць? Быка на індыка? Дык, можа, вы, дай вам уладу, усё ахвосце, што ад цяперашняга рэжыму застанецца, плануеце падбіраць?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру