Delfi.lt

Delfi.lt

Былы дарадца банка SEB, эканаміст Гітанас Наўседа паведаміў, што прыняў рашэнне і стане кандыдатам на выбарах прэзідэнта Літвы, якія адбудуцца 12 мая 2019 года, піша Delfi.lt.

У панядзелак Наўседа выступіў з прамовай у Вільні, побач з Цэнтрам навук аб жыцці Віленскага ўніверсітэта.

Па апытаннях грамадскай думкі Наўседа пакуль — лідар рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты Літвы. Паводле апошніх звестак апытання, замоўленага delfi.lt і праведзенага кампаніяй Spinter tyrimai, за Наўседу гатовыя галасаваць 19,7% удзельнікаў апытання, за мэра Каўнаса Вісвальдаса Матыёшайціса — 14,4%, за прэм'ера Саўлюса Сквярняліса — 10,7%. На чацвёртым месцы — былы пасол ЕС у Расіі Вігаўдас Ушацкас, а на пятым — кансерватар Інгрыда Шыманіце. 13,9% удзельнікаў апытання сказалі, што не ведаюць, за каго галасаваць ці не планавалі ўдзельнічаць у выбарах.

Даля Грыбаўскайце адбыла два тэрміны на пасадзе прэзідэнта краіны і не можа балатавацца на пасаду. Перад Грыбаўскайце ў 1990-я — пачатку 2000-х прэзідэнтамі Літвы былі: Альгірдас Бразаўскас, Валдас Адамкус (двойчы), Раландас Паксас, які пакінуў пасаду ў выніку імпічменту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0