На відэа Павел злізвае вяршкі са Снягуркі, п’е віскі і раскідвае грошы.
Адметнасцю 20-25-хвіліннай шоу-праграмы будзе тое, што Павел і яго Снягурачка завітаюць у такіх жа ўборах, як прадстаўленыя на відэа.
Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў адміністратар Паўла:
«Дадатковыя функцыі, напрыклад, калі вы пажадаеце, каб Павел злізаў з вас вяршкі, абгаворваюцца індывідуальна. У кошт праграмы ўваходзіць музычнае шоу Санты, Снягуркі і Снегавіка. Але гэты выступ разлічаны больш на карпаратывы».
Каштуе віншаванне ад дрэннага Санты ад 1000 да 1800 рублёў у залежнасці ад часу і дня выступлення.
0
0
0
0
0
0