29.12.2018 / 12:56

Асудзілі былога спецназаўца, які выпадкова выдаў, што са склада ў Баранавічах выносяць зброю 2

Мы паведамлялі, што 28 снежня на выязным пасяджэнні ў часці 25886 суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч прысудзіў прапаршчыка Яўгена Д. да 3 гадоў калоніі і штрафу 2450 рублёў за збіццё двух салдат. 

Ілюстрацыйнае фота

Як вядома «Нашай Ніве», гэта той самы прапаршчык, які ў момант затрымання па гэтай справе выдаў следчым факт таго, што з ваеннай часці выносяцца гранаты, аўтаматы і пісталеты. 

Суд пацвердзіў выкладзеныя намі факты, што прапаршчык быў нападпітку. 

Нагадаем, што пры канцы чэрвеня згаданага прапаршчыка п'яным затрымалі пасля таго, як ён пабіў салдат тэрміновай службы. 

Старшыной роты 8-й брыгады вайсковай часці 29969 (супрацьпаветраныя войскі) Яўген Д. служыў на той момант нядаўна, пару месяцаў. 

Гэта быў былы спецназавец з Мар'інай Горкі, і хаця ў Баранавічах ён расказваў, што перавялі яго па стане здароўя, гэта няпраўда — развітацца з ССА яму давялося праз клінічную агрэсію — некалькі разоў ён быў замешаны ў бойках.

Апошняй кропляй для кіраўніцтва 5-й брыгады стала тое, што ён зламаў нагу нейкаму чалавеку на вуліцы. За гэта яго адправілі служыць у баранавіцкую часць «для залётных» — такая рэпутацыя ў «васьмёркі».

І вось зноў старыя памылкі — нападпітку старшына збівае двух салдат у Баранавічах, — і гэта пасля «коржычаўскіх» разносаў у войску! 

У новай часці яму гэта не даруецца і, ужо едучы, затрыманым, у машыне камендатуры, ягоны напалоханы мозг знаходзіць выратаванне — затрыманы выпадкова апраўдваецца: «А чаму вы ўвогуле на мне адрываецеся? У вас тут у часці і без мяне дупа». І гэтым дае старт касмічнай па сваім абсурдзе крымінальнай справе. 

Ён выдаў следчым, што са складу дзясяткамі выносяцца аўтаматы і пісталеты. 

Чытайце падрабязнасці тут: Выносілі аўтаматы і гранаты на продаж: падрабязнасці засакрэчанай справы, якая можа каштаваць пасады некалькім міністрам

Чытайце таксама: Зброю вывезлі ў Расію — новыя падрабязнасці справы аб крадзяжы аўтаматаў у Баранавічах. Затрыманыя 20 чалавек

3
фелікс / Адказаць
29.12.2018 / 13:34
А ці ёсць у Баранавічах расейская стралковая рота ?
5
Йа / Адказаць
29.12.2018 / 15:35
фелікс, какой-то бред несёте. Тут вопрос один - почему его не привлекли ещё в Марьиной Дырке? Почему дали шанс отрываться в Банановичах?? С одной стороны хорошо, что сдал похитителей с потрохами. С другой - вопрос - где ОВКР в Барановичах? В доле?...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру