Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні, паведамляе БелТА.
Сёння ў паядынку 1/8 фіналу Арына Сабаленка сустракалася з расіянкай Кацярынай Аляксандравай (73) і перамагла ў двух сэтах — 6:3, 6:3. Гульня працягвалася 1 гадзіну 14 хвілін.
У чвэрцьфінале Арына Сабаленка згуляе з яшчэ адной расійскай тэнісісткай, экс-першай ракеткай планеты Марыяй Шарапавай (29). Упершыню яны сустракаліся ў кастрычніку 2017 года ў фінале турніру ў кітайскім Цяньцзіні, тады поспеху дабілася больш дасведчаная расіянка.