20.02.2019 / 14:51

Бацькі зладзілі масавую бойку на хакейным матчы сваіх дзяцей у Оршы ВІДЭА 6

У інтэрнэце пачало гуляць відэа бойкі на трыбунах Лядовай арэны ў Оршы. Па ёй можна падумаць, што б’юцца фанаты хакейных клубаў «Лакаматыў» (Орша) і «Нёман» (Гродна). Насамрэч жа пабіліся… бацькі хакеістаў.

Начальнік ХК «Лакаматыў» Яўген Мазура расказаў «НН», што інцыдэнт адбыўся яшчэ месяц таму. Здарылася гэта падчас сустрэчы малых аршанцаў і гродзенцаў 2008 года нараджэння.

«У нас прыхільнікі розных каманд сядзяць на розных трыбунах, але тут, падвыпіўшы, заўзятары «Нёмана» палезлі на трыбуну да гаспадароў. Пасварыліся бацькі між сабой, асабліва актыўнічаў той, у джэрсі «Нёмана», — расказвае спадар Мазура.

Па ягоных словах, цяжкі траўм ніхто не атрымаў, таму міліцыю не выклікалі. «Хуліганаў вывелі за межы арэны. Гэта ж не першая бойка ў хакеі і не апошняя. Цяпер мо будзем старацца не тое, што на розныя трыбуны саджаць, а на процілеглыя», — кажа начальнік аршанскага «Лакаматыва».

Што тычыцца самой гульні, то юныя аршанцы прайгравалі цягам матча 2:4, але знайшлі сілы перамагчы з лікам 6:4.

ЗП

1
фелікс / Адказаць
20.02.2019 / 14:56
Пьяных трэба выганяць.
2
Туш / Адказаць
20.02.2019 / 14:56
У Саус Парку было такое )
12
Юрась ВКЛ / Адказаць
20.02.2019 / 15:49
Добрыя бацькі, добрыя сыны будуць)))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру