05.03.2019 / 11:55

Лукашэнка: ЕС таргуецца з намі па дробязях 6

Беларусь паспяхова наладжвае дыялог са сваім другім найбуйнейшым партнёрам — Еўрасаюзам, аднак лёд у адносінах яшчэ не растаў.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі

«Лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў. Брусэль падоўжыў дзеянне хай сімвалічных, але ўсё ж абмежавальных мер. Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду. Яны ж не маюць ніякага значэння практычна, акрамя сімвалічнага. «Таргуецца» з намі нават па дробязях ЕС, ухіляецца ад размовы аб новым базавым пагадненні, да гэтага часу няма дакладных юрыдычных рамак ўзаемадзеяння», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ЕС у гэты ж час мае такія пагадненні з Расіяй і іншымі постсавецкімі краінамі. «Дарэчы, Расія вельмі прасунутая ў адносінах з Еўрасаюзам, Амерыкай і НАТА. І мы ж за гэта Расею не папракаем. Мы шукаем у гэтых пагадненнях сваю карысць. Мы не тарпедуем, не перашкаджаем, спрыяем. Думаю, сапраўды гэтак і Расія павінна паступаць, падтрымліваючы нас. Ці не на словах, а на справе», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

2
Василиса / Адказаць
05.03.2019 / 12:21
А чаму так адбываецца ?Пэуна , на месца беларусау у Беларусь пнуцца нейкия прыблуды.Нездарма кажуць :У цихим балоце чэрци вядуцца.Вось и завялися...
0
mikola ramanau / Адказаць
05.03.2019 / 12:53
Moza HOPIC? 1994-2019 ?
0
mikola ramanau / Адказаць
05.03.2019 / 13:15
Tolki BAIKOT !
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру