У міліцыю 11 сакавіка звярнуўся 35-гадовы жыхар Баранавічаў, які распавёў, што з яго банкаўскага рахунку знікла сума грошай — 21 рубель. Мужчына растлумачыў, што страціў сваю картку.
Аказалася, яе знайшоў 22-гадовы малады чалавек. Ён па тэрміналу расплаціўся карткай у краме. Сума пакупкі як раз і склала 21 рубель.
У дачыненні да хлопца 21 сакавіка распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 212 КК РБ ( «Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі»).
Падазраваны кампенсаваў пацярпеламу матэрыяльную шкоду ў поўным аб'ёме, паведамілі Intex-press у праваахоўных органах.
0
0
0
0
0
0