26.04.2019 / 15:19

Беларусаў назвалі самай неэмацыйнай нацыяй у свеце 18

Амерыканскі даследчы цэнтр Gallup апублікаваў свежае даследаванне з нагоды эмацыйнасці жыхароў краін свету. І беларусы аказаліся самымі неэмацыйнымі, піша TUT.BY.

Па дадзеных даследавання, самымі эмацыйнымі аказаліся жыхары Нігера, Філіпін, Ліберыі і Эквадора. Ім задавалі дзесяць пытанняў з нагоды эмоцый, якія яны адчувалі напярэдадні. У сярэднім шэсць з дзесяці жыхароў кожнай з гэтых краін распавялі, што адчувалі станоўчыя або адмоўныя эмоцыі.

У Беларусі, як і ў Латвіі, і Азербайджане, так адказалі менш за чатыры з дзесяці чалавек. У выніку працэнт эмацыйнасці вар'іраваўся ад 60% у Нігеры, на Філіпінах, Ліберыі і Эквадоры да 34% у Беларусі.

Ілюстрацыя: скрыншот з даследавання Gallup Global Emotions. На малюнку Беларусь белага колеру. Гэта значыць, што ўзровень эмацыйнасці ў нас — 34%.

У даследаванні таксама аналізуецца пазітыўны досвед людзей. Самымі непазітыўнымі аказаліся жыхары Афганістана (узровень пазітыву 43), а самымі пазітыўнымі — Парагвая і Панамы. Іх узровень — 85.

Ілюстрацыя: скрыншот з даследавання Gallup Global Emotions. Чым краіна святлейшая, тым менш пазітыву адчуваюць людзі.

Спецыялісты прыйшлі да такіх высноваў, апытаўшы людзей наконт таго, ці адчувалі яны задавальненне, ці адчувалі сябе адпачылымі, усміхаліся ці шмат смяяліся, адчувалі павагу ў адносінах да сябе за дзень да апытання. І калі паглядзець на ілюстрацыю ў даследаванні, якая паказвае ўзровень пазітыву, то Беларусь, як і Афганістан, адзначана светлым колерам. Аднак у Афганістане справы з пазітывам ідуць яшчэ горш.

Таксама людзей апытвалі наконт негатыўных эмоцый. У іх ўдакладнялі, адчувалі яны неспакой або стрэс, сум або гнеў. Часцей за ўсё з негатыўным досведам сутыкаліся ў Чадзе (узровень індэкса негатыву дасягнуў лічбы 54) і менш за ўсё ў Тайвані (узровень негатыву — 14). Напрыклад, у Казахстане ўзровень негатыву — 17, Польшчы — 18, а Латвіі — 19.

Карцінка паказвае ўзровень негатыву. Чым святлейшая краіна, тым ён меншы. Ілюстрацыя: скрыншот даследаванні Gallup Global Emotions. У Беларусі ўзровень негатыву невысокі, блізкі да ўзроўню Латвіі.

Вынікі апытанняў заснаваныя на тэлефонных і асабістых сустрэчах у 2018 годзе. З нагоды пазітыўнага досведу апытвалі каля 1000 дарослых ва ўзросце ад 15 гадоў і старэйшых на працягу года ў 143 краінах, у плане негатыўнага вопыту — у 142 краінах.

2
Жвір / Адказаць
26.04.2019 / 15:50
Вооо...А тут нехта на эстонцаў быў бочку каціў... :)
2
Адыкватник) / Адказаць
26.04.2019 / 19:12
зато АМАП не грустит!)
9
гоблін / Адказаць
26.04.2019 / 19:40
(издевательски ржот)
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру