23.05.2019 / 17:31

Хлопец і дзяўчына падкінулі валасы ў ежу, каб атрымаць бясплатны абед у бістро. Іх затрымала міліцыя ВІДЭА 3

У мінскім кафэ хуткага харчавання затрымалі пару непаўналетніх, якія жадалі паесці бясплатна, паведамляе МУС.

Юнак і дзяўчына канфліктавалі з адміністрацыяй установы з-за валасоў, нібыта знойдзеных у замове. За маральную шкоду яны патрабавалі прынесці іншую ежу бясплатна, аднак ім адмовілі. Пасля прагляду запісаў з камер відэаназірання рэстарана высветлілася, што «пацярпелыя» самі падкінулі свае ж валасы ў ежу. Акрамя таго, ахоўнік апазнаў скаржнікаў: раней яны такім жа чынам пракруцілі падобную афёру ў іншым рэстаране грамадскага харчавання. Тады яны наўзамен атрымалі заказ бясплатна.

Маладых людзей затрымалі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС сталіцы. Праводзіцца праверка.

3
Дед Мороз / Адказаць
23.05.2019 / 20:51
В чёрный список таких.
3
Йа / Адказаць
23.05.2019 / 21:31
Поколение пепси...
4
Зьмiцер / Адказаць
24.05.2019 / 09:34
Йа, не, пакаленьне пепсі - гэта тыя, хто нарадзіўся за брэжнеўскім часам (1966 - 1982). А гэта - пакаленьне гамон. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру