Праваахоўныя органы Пецярбурга заняліся міжнароднай справай, звязанай з грамадзянінам Беларусі. 44-гадовага мужчыну падазраюць у педафіліі і інцэсце. У чацвер стала вядома, што маленькая ахвяра — яго 10-гадовая дачка распавяла ў паліцыі, што ёй давялося перажыць на працягу двух гадоў, піша kp.ru

— У сераду ў дзіцячую бальніцу прыехалі жыхаркі раёна Колпіна: маці з 10-гадовай дзяўчынкай. Падчас агляду дактары хутка зразумелі, што чацвертакласніца пазбаўленая цнатлівасці і ў яе ёсць траўмы палавых органаў.

Дзяўчынку прывялі ў паліцыю, там яна распавяла, што цягам двух гадоў бывала дома ў бацькі ў Беларусі, дзе тата гвалтаваў яе. Невядома, чаму маці дзяўчынкі не ведала пра гэта, а таксама, ці знаходзіцца яна ўсё яшчэ ў шлюбе з бацькам школьніцы.

Зараз мужчына знаходзіцца ў Беларусі. Гэтай справай ўжо заняўся Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0