29.06.2019 / 22:47

У Італіі жанчыну выратавала скрыня віна 9

pxhere.com

Жыхарка Італіі прабыла ў ліфце 27 гадзін. Пра гэта паведамляе Corriere del Veneto. Італьянка засталася жывой дзякуючы бутэлькам віна.

У гістарычным цэнтры Падуі жанчына выйшла з кватэры, каб аднесці ў падвал скрыню віна. Аднак ліфт захрас, і жанчына не змагла ні да каго дакрычацца.

Акрамя таго, італьянка забылася дома свой тэлефон, а ліфт быў старым і без кнопкі выкліку дыспетчара. На бяду ў той час у Італіі стаяла спёка вышэй за 30°C.

У выніку, кабіна нагрэлася, і, каб не памерці ад абязводжвання, жанчына пачала піць віно, «толькі каб выжыць».

У рэшце рэшт, італьянку выратавала яе дачка, якая прыйшла да маці, занепакоеная тым, што тая не адказвала на тэлефонныя званкі.

NN.by

1
HENRIK KWINTA / Адказаць
30.06.2019 / 10:34
Пашанцавала, каб гэта было Беларускае "бырла" сумесь спирта , вады, и красицеля то апасля першай бутылки памерлаб.
0
ugo / Адказаць
30.06.2019 / 10:51
"27 гадзін... Італьянка засталася жывой дзякуючы бутэлькам віна" ------ Ну i навiна! Тут цэлая краіна гадамі так выжывае. І не на высакародным італьянскім віне, а на Крыжачке і піве. У нас палова-краіны пагадзіліся б так свой адпачынак правесці.
0
Чебаркуль / Адказаць
30.06.2019 / 11:05
Мне сёння выратаваý маленькi kiлiшак пiва...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру