03.07.2019 / 15:23

Дзяўчына спрабавала сфатаграфаваць слана і атрымала хобатам па твары ВІДЭА 10

У Замбіі слон раптам напаў на дзяўчыну, калі яна паспрабавала сфатаграваваць сустрэчу з ім на тэлефон. Відэазапісам здарэння зацікавілася выданне Daily Mail.

Турысты з ЗША стаялі перад невялікім бар'ерам, за якім знаходзіўся афрыканскі слон. Калі ён працягнуў хобат, маладыя людзі ўсміхнуліся і пагладзілі яго. Адна з дзяўчын дастала тэлефон, каб зрабіць кадр.

У гэты момант жывёла павольна адвяла хобат і праз некалькі імгненняў штурхнула ім турыстку. Удар быў настолькі моцны, што яна ўпала ў рукі хлопца, што які стаяў за ёй.

Пасля гэтага слон пацягнуўся да тэлефона, які ляжаў на зямлі Аўтар роліка паспеў падняць прыладу, апынуўшыся ў небяспечнай блізкасці ад жывёлы. На апошніх кадрах роліка слон махае вушамі і рухае магутным хобатам, сярэдняя вага якога ў прадстаўнікоў яго віду складае каля 130 кілаграмаў.

NN.by

9
хамса / Адказаць
03.07.2019 / 15:32
маладзец слон
як ужо надакучылі гэтыя юныя натуралісты і фатографы
18
Нейкі чалавек / Адказаць
03.07.2019 / 15:38
Слон афрыканскі? Тады ўсё ясна. Гэта ёй за тое, што амерыканцы крыўдзілі неграў. 
4
Вася Пупкин / Адказаць
03.07.2019 / 15:50
С этими фоточками и лайками уже с ума посходили. Любое действие нужно заснять и в инстаграм.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру