21.09.2019 / 18:34

З новага года пад’езды дамоў у Мінску будуць падмятаць штодня 16

Фота realt.by

З новага года ў Мінску зменяцца правілы санітарнага абслугоўвання пад’ездаў у шматкватэрных дамах. Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны», у дамовах з падрадчыкамі прапішуць абавязковую штодзённую прыборку на першых паверхах.

Праз першы паверх ходзяць усе жыхары пад’езда, да таго ж там размяшчаюцца паштовыя скрыні, куды кідаюць рэкламныя ўлёткі, буклеты і візітоўкі, а тыя апынаюцца на падлозе. Таму Мінская гарадская камунальная гаспадарка пастанавіла, што прыбіраць смецце і падмятаць на першых паверхах трэба штодня.

Адпаведны эксперымент ужо зладзілі ў Заводскім раёне і скаргі жыхароў на якасць прыборкі зменшыліся. Таксама на штодзённую сухую прыборку на першым паверсе перайшлі шэраг ЖЭУ ў іншых раёнах сталіцы. Але пры гэтым яны скарацілі колькасць сухіх і вільготных прыборак на астатніх паверхах пад’ездаў.

NN.by

3
Pauliuk / Адказаць
21.09.2019 / 18:50
На канец та, даждалісь!
1
Axel Justas / Адказаць
21.09.2019 / 19:39
Ну так, жыхары скардзяцца на прыбіральшчыц. А самі не спрабавалі рэкламкі с паштовай скрыні пад ногі не выкідваць, ды па іншаму не гадзіць? Бо ключы толькі ў жыхароў пад'езда - ці гэта зноў Абама па начох прыходзіць і сц..ць?
1
Жвір / Адказаць
21.09.2019 / 22:20
прапішуць абавязковую штодзённую прыборку на першых паверхах.
https://nn.by/?c=ar&i=237774
Што, так сьмецяць, што кожнага дня прыбірацца патрэбна ?! Вось дык сюрпрыз!...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру