15.11.2019 / 17:30

Расія, Літва і Нарвегія абмяняліся шпіёнамі. Арыштаваўшы расійскіх агентаў, літоўцы здолелі вызваліць яшчэ і нарвега 1

15 лістапада Расія, Нарвегія і Літва правялі абмен асобамі, асуджанымі за шпіянаж, перадае літоўскае тэлебачанне.

Абмен адбыўся на расійска-літоўскай мяжы. У рамках аперацыі двое расейцаў, асуджаных за шпіянаж у Літве, былі перададзеныя Расіі. Расейскія ўлады перадалі двух літоўцаў і аднаго грамадзяніна Нарвегіі.

Кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс паведаміў, што абмен адбыўся ў пятніцу апоўдні.

10
Gaspadar / Адказаць
15.11.2019 / 19:47
Гэта значыць толькі адно: не хапае старэйшага кадравага саставам выведкі для штабной працы і сувязі. Узровень афіцэра, якога мяняюць на двух афіцэраў замежнай выведкі, палкоўнік+. Не выключаю тое, што Расейцы справіліся з пастаўленай задачай у Літве, інакш абмен бы не адбыўся ў дадзеным фармаце 3/2.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру