Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў фінал турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $ 780 тыс., піша БелТА.

У паўфінальным матчы беларуска саступіла ў двух сэтах украінцы Даяне Ястрэмскай (24) - 4:6, 6:7 (4:7). Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 46 хвілін.

У фінальным паядынку суперніцай 19-гадовай ўкраінкі будзе пераможца другога паўфіналу, у якім першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці згуляе з амерыканкай Даніэль Колінз (27).

Турнір у Адэлаідзе фінішуе 18 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0