Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Андрэй Яраш.

Інфармацыя пра магчымае затрыманне былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў сувязі з так званай «цукровай справай» з'явілася ў канцы мінулага тыдня. Розныя крыніцы паведамлялі як пра магчымае затрыманне Шуневіча, так і пра змяшчэнне яго пад хатні арышт. Раніцай панядзелка 10 лютага сітуацыю Свабодзе пракаментавалі ў КДБ.

«Ігар Шуневіч не з'яўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якая на гэты момант знаходзіцца ў працы следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.

Раней інфармацыю пра магчымые затрыманне Ігара Шуневіча не змаглі пацвердзіць у МУС і Следчым камітэце.

Што вядома пра «затрыманне» Ігара Шуневіча?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?