Па стане на канец дня 29 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерлі 33 976 чалавек. 

29 сакавіка ўпершыню за доўгі час колькасць новых інфікаваных упала. За дзень выявілі 58 819 інфікаваных (28 сакавіка было 66 758 чалавек).

Таксама зафіксаваны спад смяротных зыходаў. 29 сакавіка памерла 3 105 чалавек (28 сакавіка — 3 518).

Аднадзённыя спады здараліся і раней. Хочацца спадзявацца, што заўтра не адбудзецца скачок новых выпадкаў заражэння.

Усяго ў свеце зафіксавана 722 196 хворых каранавірусам.

Самая цяжкая сітуацыя складваецца ў Італіі, Іспаніі, Іране, Францыі, США. Там ад каранавіруса памерла найбольш людзей.

Не выключана, што некаторыя таталітарныя і аўтарытарныя краіны свядома прыхоўваюць рэальны стан пандэміі на іх тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0