Гэты верш быў напісаны, калі я быў далёка ад Беларусі.
...
Усё тут чужое: твары, вочы —
Душа ў пакутах і ў дзень, і ноччу.
Віно чужыны сушыць мне кроў,
Сэрца кліча дамоў, дамоў, дамоў.
Тут жоўтае неба над галавою,
Ты на чужыне сам не з сабою,
Зоркі тут маюць іншы назоў,
Сэрца кліча дамоў, дамоў, дамоў.
Туды, дзе ў звыклыя строі прыбраны лясы,
Дзе шэпчуць на нівах тваіх каласы,
Туды, дзе сустрэну ўсьмешкі сяброў,
Сэрца кліча дамоў, дамоў, дамоў.
Там сьцежкі ў расе, і луг, і дарогі
Яшчэ не забыліся на мае ногі,
У снах сваіх бачу вас зноў і зноў,
Сэрца кліча дамоў, дамоў, дамоў.
Ніколі вяртацца ў свой край не спынюсь,
Нейдзе далёка мая Беларусь,
Да мілай Айчыны бязь межаў любоў,
Сэрца кліча дамоў, дамоў, дамоў...
0
0
0
0
0
0