Брытанскі мастак Стывен Уілтшыр з фатаграфічнай дакладнасцю адлюстраваў на агромністым палатне ўсе будынкі Нью‑Ёрка. Стывен запомніў гарадскі сілуэт усяго за 20 хвілін — столькі доўжыўся яго палёт на верталёце над мегаполісам.

Стывен Уілтшыр — унікальны мастак. У тры гады яму паставілі дыягназ «аутызм». Да пяці гадоў хлопчык не размаўляў: ён камунікаваўся са светам з дапамогай малюнкаў. Апынуўшыся ў школе для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, Стывен пачаў маляваць. Ён маляваў усё, што бачыў — жывёл, людзей, аўтобусы. Самае дзіўнае, што дзіця рабіла гэта па памяці, дэталёва прамалёўваючы кожны аб’ект.

У 11 гадоў Стывен намаляваў Лондан з вышыні птушынага палёту, пасля таго, як праляцеў над ім на верталёце. Праз некаторы час яго кніга «Drawings» стала бестсэлерам. У 1987 годзе прэзідэнт Каралеўскай Акадэміі Хадж Максвел Касан назваў яго найлепшым мастаком Англіі сярод дзяцей. Стывен — адзіны ў свеце вучоны з захворваннем аўтызму, чые работы былі запісаныя і апублікаваныя з дзяцінства. Ён стварае надзвычай вялізныя панарамныя карціны гарадоў па памяці, за што атрымаў мянушку «Жывая камера».

Паводле словаў Стывена, самым складаным у маляванні Нью‑Ёрку для яго было адлюстраваць раёны Куінс і Бруклін, а таксама панарамы Нью‑Джэрсі. А самы любімы будынак Стывена ў Нью‑Ёрку — гэта хмарачос Эмпаер Стэйт Білдынг (The Empire State Building), дзе мастак быў шмат разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?